Форма входа

Категории раздела

Мои статьи [39]

Поиск

Мини-чат

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Суббота, 23.11.2024, 15:44
Приветствую Вас Гость | RSS
Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча
Главная | Регистрация | Вход
Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

ПЕРШАМУ АШМЯНСКАМУ ГЕРБУ-220

           

    Наша жыццё складаецца са шматлікіх знакаў і сімвалаў.Вынаходніцтва і выкарыстанне ўсякага роду сімвалаў уласціва чалавеку. Звычай выбіраць для сябе і свайго рода і племя асаблівага адметнага знака мае вельмі глыбокія карані і распаўсюджаны па ўсім свеце. Ён паходзіць з родавага строю і асаблівага светапогляду, характэрнага ўсім народам у першабытны перыяд іх гісторыі. Сімвалы з’яўляюцца неад’емнай часткай афармлення гербаў.

Што ж такое герб? Слова "герб” паходзіць ад нямецкага «Erbe» - спадчына. Гербамі называюць асобыя фігуры ці  выявы, складзеныя на аснове вядомых, дакладна вызначаных правілаў, якія служаць пастаяннымі прыкметамі адрознення пэўнай асобе, роду або ўстанове, а таксама гораду, вобласці ці дзяржаве.

Паступова родавыя гербы ўплывовых князёў сталі гербамі тых дзяржаў і зямель, на якіх распаўсюджвалася іх улада. Гербы з’явіліся на пячатках, на дакументах, афіцыйных хроніках, маёмасці, адзенні слуг. Яны сталі настолькі важнымі, што з’явілася навука – геральдыка, якая вывучае і тлумача, што значаць гербы і якая іх гісторыя. Дзякуючы ёй гісторыкам удаецца атрымаць цікавыя і важныя звесткі, бо любы герб змяшчае ў сабе інфармацыю не толькі пра свайго ўладальніка, але і пра эпоху, да якой ён адносіцца.

Лічыцца, што гербы з’явіліся ў X стагоддзі, але дакладную дату даведацца складана.

Можна вызначыць некаторыя прыкметы герба: размяшчэнне на геральдычным шчыце, выкананне малюнка па пэўных правілах, зацвярджэнне вярхоўнай уладай і г.д.

Асновай усякага герба лічыцца шчыт – як поле для  выяўлення эмблемы. На ім  адлюстроўваюцца жывёлы, міфалагічныя істоты, зброя і інш. Кожная выява змяшчае ў сабе пэўны сэнс. Напрыклад, конь – храбрасць, сіла і хуткасць; сабака – вернасць, адданасць, пакорнаксць; змяя – вечнасць і інш.

Герб можа мець дэвіз – кароткае выказванне, якое адлюстроўвае яго сутнасць і галоўную ідэю.

Пры распрацоўцы герба ўвагу ўдзяляюць не толькі прадметам, але і колеру, паколькі ён таксама можа мець сімвалічнае значэнне. У геральдыцы выкарыстоўваюцца 7 колераў. Першапачаткова былі толькі чатыры: чырвоны – сімвал кахання, смеласці; сіні – сімвал прыгажосці і велічы; чорны – мудрасці; белы – чыстаты і высакароднасці; але затым з’явіліся дадатковыя  колеры: зялёны – сімвал багацця, жоўты – сімвал багацця і справядлівасці, пурпурны –сімвал магутнасці.

Абмежаванне набора колераў у геральдыцы прадыктована практычнымі меркаваннямі. Герб служыў, перш за ўсё, ваенным апазнавальным знакам, які павінны быў добра адрознівацца на адлегласці. Яго афарбоўка павінна быць яркай  і кантраснай.

Мінаюць стагоддзе за стагоддзем, але і сёння ў кожнага горада, як і ў кожнай дзяржавы, ёсць свой знак адрознення – свой герб. Не з’яўляецца выключэннем і наш горад.

         У 2012 годзе споўнілася  220 гадоў з дня атрымання горадам Ашмяны першага герба. 22 мая 1792 года  кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў у Варшаве рэнавацыйны прывілей. "Каб згаданае места Ашмяны як у справах судовых, так і ўрадавых мескіх надзейным карысталіся гонарам, яму герб такі, як тут намаляваны, гэта значыць у адным баку рука з шалямі, у другім баку шчыт, паміж імі цялё з надпісам над ім – Memoria Stanislai Augusti 1792– праз то места абраны надаём; той герб на пячатках і ўсялякіх сімвалах месту выкарыстоўваць дазваляем”.

         Але герб праіснаваў зусім нядоўга. Указам імператара Аляксандра І ад жніўня 1800 года быў скасаваны. Праіснаваў ўсяго 8 гадоў. І да 1845 года Ашмяны свайго герба не мелі.

         Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года ўстаноўлены герб горада Ашмяны. Сучасны герб горада ўяўляе сабой французскі шчыт, які мае перакулена-вілападобнае дзяленне. У правым чырвоным полі паказана рука, якая трымае залатыя вагі, у левым блакітным – залаты шчыт, у ніжнім сярэбраным – цяля чырвонага колеру.

         Выява герба выкарыстоўваецца на будынках органаў мясцовага кіравання і самакіравання, у месцах устаноўленых заканадаўствам, у час дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў.

Категория: Мои статьи | Добавил: pomidor (30.09.2012)
Просмотров: 569 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Установа культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча” © 2024 by pomidor