30 красавіка 2015 года ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча адбылося адкрыццё выстаўкі самадзейнага мастака, дырэктара школы-інтэрната Уладзіміра Аляксандравіча Бізюка. Мерапрыемства наведалі начальнік аддзела ідэалагічная работы, культуры і па справах моладзі Галіна Іванаўна Балінская, начальнік аддзела адукацыі, спрота і турызма Святлана Мікалаеўна Баркоўская, маладыя мастакі Сяргей Дунда і Сцяпан Аўсюкевіч, выкладчык Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Валерый Ганевіч, жыхары горада, ад якіх герой сустрэчы пачуў нямала добрых слоў і пажаданняў. А выхаванцы Уладзіміра Аляксандравіча – вучні школы, у якой ён з’яўляецца кіраўніком, разам са сваімі настаўнікамі падрыхтвалі мастаку сюрпрыз – некалькі песен.
Сардэчна запрашаем наведаць выставу!
|