25 студзеня ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К.Багушэвіча адбыўся
вечар-элегія "Музыка - пасрэдніца паміж жыццём розуму і жыццём пачуццяў…”. У
мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў – Мажэйка Ж.А., настаўнікі і
вучні школы мастацтваў, карэспандэнт газеты "Ашмянскі веснік” Аліна Санюк і
фотакарэспандэнт Святлана Муцянская, вучні эстэтычнага класа СШ №3 г.Ашмяны. На
працягу вечара можна было не толькі пазнаёміцца з гісторыяй
музыкі і музычных інструментаў, але і паслухаць яе ў выкананні юных музыкантаў –
вучняў мясцовай школы мастацтваў і іх настаўнікаў.
|