Форма входа

Категории раздела

Мои статьи [39]

Поиск

Мини-чат

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Суббота, 23.11.2024, 15:48
Приветствую Вас Гость | RSS
Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча
Главная | Регистрация | Вход
Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

Міжнародны дзень музеяў
      

У бягучым годзе Ашмянскі  краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча ў чацвёрты раз адзначыў Міжнародны дзень музеяў. Тры гады музей ладзіў мерапрыемства "Ноч музеяў”, якое палюбілася многім нашымнаведвальнікам. У сувязі з пабудовай пастаяннай экспазіцыі ў гэтым годзе музейнае свята "Рандэву ля сцен музея” адбылося на пляцоўцы каля музея 19 мая.

Пачалося свята з выступлення клуба гістарычнай рэканструкцыі і мадэліравання "Карона Захаду” (г. Мінск), які прапанаваў майстар-класы па сярэднявяковым танцам і паказаў гледачам рыцарскія баі. Падчас свята прысутныя пазнаёміліся  з гісторыяй горада ад заснавання да сучаснасці. У гэтым вядучым дапамог беларускі паэт Ф.К.Багушэвіч, манах-францысканец, салдат Вялікай  Айчыннай вайны, мядзведзь са "Смаргонскай акадэміі”.

Для гледачоў было падрыхтавана выступленне народных калектываў і артыстаў эстрады, валыншчыка, майстар-класы ад народных майстроў;  бодзі-арт. На пляцоўцы працавалі карчма "У Давіда”, дзе можна было пакаштаваць традыцыйныя яўрэйскія стравы; карчма "У Знахара” з магчымасцю дэгустацыі гарбаты і іншых фітанапояў; выстаўка-продаж вырабаў народных умельцаў; фотаатэлье "У Юрыя”, дзе наведвальнікі  маглі сфатаграфавацца ў гістарычным касцюме.

Таксама працавалі 2 фотавыстаўкі:  "Сінагогі Беларусі” і "Ашмяны. Погляд праз стагоддзі”.

        

Категория: Мои статьи | Добавил: pomidor (28.05.2013)
Просмотров: 516 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Установа культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча” © 2024 by pomidor