Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча ўжо чацвёрты раз запрашае жыхароў
горада і раёна ўрачыста адзначыць Міжнародны дзень музеяў. Тры гады музей
ладзіў мерапрыемства "Ноч музеяў”, якое палюбілася многім нашым гасцям. У гэтым
годзе музейнае свята "Рандэву ля сцен музея” адбудзецца на пляцоўцы каля музея
19 мая (нядзеля). У праграме:
- аповед пра
гісторыю горада і раёна;
- выступленне народных калектываў і артыстаў эстрады;
- выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі і
мадэліравання "Карона Захаду” (г. Мінск);
- тэматычная віктарына;
- фотавыставы "Сінагогі Беларусі” і "Ашмяны. Погляд праз
стагоддзі”;
- майстар-класы ад народных майстроў;
- бодзі-арт;
- карчма "У Давіда”, дзе можна будзе пакаштаваць
традыцыйныя яўрэйскія стравы,
- карчма "У Знахара” з магчымасцю дэгустацыі гарбаты і
іншых фітанапояў;
- праца фотаатэлье "У Юрыя”, дзе наведвальнікам
прадаставіцца магчымасць сфатаграфавацца ў гістарычным касцюме;
- продаж вырабаў народных умельцаў і інш.
Пачатак – у 13.00
Тэлефон для даведак: 4 25 93; 4 46 62. САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
|