Гісторыя музея
Установа культуры "Ашмянскі
краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча”
Гісторыя музея
Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча заснаваны на падставе
пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27.09.1952 г. Будаўніцтва
памяшкання пад музей пачалося ў жніўні 1953 года па вуліцы Савецкай, 80. У тым
жа годзе музею прысвоена імя Ф.К.Багушэвіча. Адкрыццё экспазіцыі адбылося 16
кастрычніка 1955 года. У год адкрыцця працавалі аддзел сацыялістычнага
будаўніцтва і куточак, прысвечаны беларускаму паэту-дэмакрату Ф.Багушэвічу. У
1963 годзе музей быў скасаваны як дзяржаўны, пераведзены на грамадскія пачаткі
і перададзены школе-інтэрнату. У 1965
годзе была створана і адкрыта для наведвальнікаў новая экспазіцыя. Яна
складалася з трох аддзелаў: прыроды, гісторыі дасавецкага часу, гісторыі
савецкага грамадства. У 1970 годзе працавалі 10 залаў, дзе выстаўляліся 1264
экспанаты асноўнага фонду. Усяго ў музеі налічвалася 3317 экспанатаў. Апошні
раз экспазіцыя аднаўлялася ў 1987 годзе. Музей захоўвае прадметы археалогіі і нумізматыкі,
асабістыя рэчы ашмянцаў і прадметы народнага побыту, вырабы майстроў-умельцаў і
дакументы, зброю і фатаграфіі, чучалы і муляжы, кнігі, асабістыя справы
знакамітых ашмянцаў і інш. Маецца краязнаўчая картатэка.
На 1 студзеня 2012 года фонды налічваюць 21471 музейны прадмет, з іх
асноўны фонд – 10374, навукова-дапаможны - 11097 адзінак. Усе музейныя прадметы
падзелены на 15 калекцый : "Жывапіс”, "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”,
"Археалогія”, "Нумізматыка”, "Баністыка”, "Дакументы”, "Друкаваныя выданні”,
"Фалерыстыка”, "Вексілалогія”, "Зброя і вайсковы рыштунак”, "Адзенне”, "Побыт”,
"Фотадакументы”, "Жывёл”, "Графіка”.
У
жніўні 2000 года музей атрымаў гістарычны будынак, які быў пабудаваны ў 1850
годзе. Рэканструкцыя будынка музея завершана ў кастрычніку 2009 года. 20 лістапада 2009 года адбылося ўрачыстае
адкрыццё выставачнай залы музея. За два гады музей стаў сапраўдным культурным
цэнтрам раёна, у якім праходзяць самыя
розныя мерапрыемсты і сустрэчы.
17 чэрвеня 2010 года адбылася прэзентацыя
выстаўкі прэзідэнта Міжнароднай Асацыяцыі "Мастацтва народаў свету” М.І.Карнілава
"Дар галереи "НИКОР” ”. Музей атрымаў у дар 431 мастацкі твор (жывапіс, графіка,
скульптура). Галерэя працуе і сёння і
ўзбагачае музей прыгажосцю.
У 2011
годзе праведзены 19 выставак на розную
тэматыку: да 670-годдзя Ашмян – "Ашмяны старажытныя і сучасныя”, "Гальшанскі
Альфабэт” – экспазіцыя копій архіўных дакументаў Ашмянскага павета, "Ашмянскае
вяселле праз стагоддзе”, "Вяртанне да вытокаў” – мастацкая выстаўка С.Шэмета,
"Гарады-героі СССР”, некалькі выставак народнай творчасці, камерцыйныя і інш.
У
лістападзе ў музеі адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Ашмяны. Погляд
праз стагоддзі”; творчыя сустрэчы з паэтам П.В.Шаколам "Завітаю ў запаснікі
памяці”, самадзейным мастаком У.А.Бізюком, мастаком С.Л.Шэметам ,
М.І.Карнілавым і інш.
Парадавала
ашмянцаў і гасцей горада "Ноч ў музеі-2011”, праведзеная ўжо двойчы.
У
2011 годзе музей наведала каля 10 тысяч чалавек.
Калектыў музея за час існавання
ўзначальвалі: А.М.Кушнераў (першы дырэктар), В.У.Свенціхоўскі, Л.Д.Яфімцава,
М.Ф.Спірыдонаў, В.Р.Навумаў і Ю.Н.Борд (два апошнія – па сумяшчальніцтве),
М.М.Бараноўскі, А.Р.Каранеўскі, Д.І. Васілеўская, Ж.І.Іванова. Адкрыццё музея. 2009 год
|